Дарагія чытачы!

Вітаем вас і працягваем руку на сяброўства! Наш часопіс найперш адрасаваны дзецям. Але, спадзяемся, што ён цікавы таксама і іхнім бацькам, асабліва тым, якія прагнуць, каб іхнія дзеці выраслі духоўна багатымі. Каб яны пазнавалі Бога не толькі ў святыні, але і ў мастацкіх творах, каб вучыліся разважаць над жыццём, ацэньваць свае ўчынкі.

Пра часопіс

На старонках нашага часопіса вас чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі, вы зможаце прачытаць пра святых людзей, якія пражылі прыгожае жыццё, зможаце павучыцца ў гэтых людзей мудрасці. Наш часопіс расказвае таксама пра жыццё дзяцей, якія дзень па дні пазнаюць Бога. Рэдакцыя заўсёды радуецца, калі атрымлівае ад сваіх чытачоў лісты, малюнкі, цікавыя апавяданні і прапановы. Многія з іх мы друкуем у нашым выданні. Удзельнічаючы ў конкурсах, адгадваючы розныя загадкі, крыжаванкі ды галаваломкі, вы таксама будзеце пазнаваць духоўную культуру нашай радзімы ды ўсяго хрысціянскаша свету. Жадаем вам шчаслівага падарожжа па старонках часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»!